У мудрого человека деньги должны быть в голове, а не в сердце 
Джонатан Свифт

 

 

Отзывы о банках


InfoBank.by – Все банки Беларуси  >  У Гомлі настаўніцы далі 15 содняў: яна прапанавала прыбраць могілкі. У ІЧУ трапіла і ейная племянніца з мужам

У Гомлі настаўніцы далі 15 содняў: яна прапанавала прыбраць могілкі. У ІЧУ трапіла і ейная племянніца з мужам

Размер шрифта:    Уменьшить шрифт  Восстановить исходный рзмер  Увеличить шрифт 
144

Настаўніца геаграфіі найвышэйшай катэгорыі гомельскага ліцэю № 1 Ірына Захарчанка апынулася ў ІЧУ праз тое, што ў адным з мясцовых чатаў запрапанавала жыхарам раёну прыбраць вайсковыя могілкі і ўзяць з сабой бел-чырвона-белыя стужкі. Цяпер педагог адбывае 15 содняў. У турму за актывізм трапіла не толькі Ірына, але і ейныя пляменніца ды муж. Сваякі настаўніцы распавялі, як трое сямейнікаў апынуліся за кратамі за «няправільныя погляды».

Ірына Захарчанка трапіла ў ІЧУ 23 кастрычніка. У тую раніцу жанчыну каля пад’езду затрымаў АМАП. Паводле суседзяў, у двары яе пільнавала аўта з людзьмі ў чорнай форме. Прычына затрымання вядомая толькі са словаў каляжанкі, бо сваякі тры дні не маглі дазнацца, хто і куды забраў Ірыну. У Савецкім РАУСе і судзе, у якім 26 кастрычніка ёй прызначылі 15 содняў паводле артыкулу 23.34 за правядзенне несанкцыянаванага мітынгу, гаварылі адное: «Нам невядома».
 
Ірына Захарчанка. Фота vk.com Ірыны Захарчанкі
 
Ірына закрычала: «І я тут!»

Пра тое, што Ірыну Захарчанку ўтрымліваюць у ІЧУ, даведалася ейная пляменніца Таццяна Бачурная. Жанчына трапіла ў ізалятар за фота з бел-чырвона-белым сцягам на фоне адміністрацыі Навабеліцкага раёну. Паводле Таццяны, Ірыну затрымалі як арганізатарку масавага несанкцыянаванага мерапрыемства за тое, што ў чаце жыхароў Фестывальнага раёну яна запрапанавала прыбраць могілкі і ўзяць з сабой бел-чырвона-белыя стужкі.
 

 
«Мая сяброўка Наталля сядзела з цёцяй у адной камеры. Калі мяне выводзілі на шпацыр, я пачала крычаць, каб даведацца, ці ёсць свае, і пачула: «Каханая, я тут». Гэта быў мой муж. А пазней закрычалі Наташа і цёця».

Таццяна выйшла з ізалятара ў панядзелак 26 кастрычніка. Пра суд над Ірынай Захарчанка сям’і не паведамілі, сваякі даведаліся постфактум. Ірына толькі паспела папярэдзіць сакратара ў ліцэі, а тая родных. Пляменніца адзначае, што Ірына адважная, і затрыманне не запалохае ды не паўплывае на ейную грамадзянскую пазіцыю, аднак перажывае, што могуць звольніць.

Каляжанка Ірыны распавяла belsat.eu, што сітуацыя ў ліцэі са звальненнем педагога няпэўная. Пра звальненне ніхто ў навучальнай установе пакуль не казаў, але невядома, што пастановяць наверсе: дырэктарка толькі выйшла пасля бальнічнага.

«У Ірыны вучні – пераможцы рэспубліканскай алімпіяды гэтага года, у іх вынікі ЦТ па геаграфіі – 98 балаў, найвышэйшы ў Беларусі. У нас завісла падрыхтоўка вучняў да алімпіяды, бо ейныя вучні маюць ісці на гарадскую. У мінулым годзе з дзесяці ўдзельнікаў палова сталіся прызёрамі, прызёры і на вобласці былі, і рэспубліканскія», – распавядае калега Ірыны Наталля.
 
Ірына Захарчанка з вучнямі. Фота vk.com Ірыны Захарчанкі
 
Пагатоў настаўніцу падтрымліваюць вучні: звоняць і пішуць Таццяне, прыносяць перадачы. Аднак перадачы прымаюць толькі ад блізкіх сваякоў – маці Ірыны і мужа. Ігар Захарчанка распавёў, што перадаваў жонцы маску для сну, бо ў камеры заўсёды запаленае святло. Таксама яна прасіла перадаць кнігі, бо сумна. Перажываюць за Ірыну і ейныя выпускнікі.
 
«Вельмі шмат вольнага часу аддае дзецям. Яна арганізоўвала паходы, паездкі ў Карпаты, туры па Еўропе, Расеі, рыхтавала каманды для спартовага арыентавання. У выходныя гуляла ў валейбол. Вельмі адкрытая, многія дзяліліся з ёй асабістымі праблемамі і пытаннямі, яна заўсёды спрабавала дапамагчы», – распавядае выпускнік Ірыны, Глеб.

Ірына Захарчанка з выпускніком. Фота з асабістага архіву Глеба Ф.
 
Содні і штрафы за мітынг, якога не было

Таццяна, пляменніца Ірыны, – «рэцыдывістка». Жанчыну затрымлівалі ўжо двойчы. Першы раз – 4 верасня, за збор подпісаў для адклікання мясцовай дэпутаткі. Не зважаючы на тое, што ў Таццяны 7-гадовы сын, яе трымалі трое содняў і далі штраф 810 рублёў. Другі раз судзілі за фота з бел-чырвона-белым сцягам ля будынку адміністрацыі Навабеліцкага раёну і ўдзел у мітынгу 27 верасня, на якім яна не прысутнічала. Да суда Таццяну таксама ўтрымлівалі ў ІЧУ.

«27 верасня мы былі з мужам у цэнтры, дзе адбывалася акцыя, але не прымалі ўдзелу. А фота мы зрабілі позна ўвечары 21 кастрычніка. Пазней аказалася, што за намі сачыў міліцыянт. 22 кастрычніка па нас прыйшлі. Мяне затрымалі проста пасярод дня на працоўным месцы, мужа – удома. Чацвёра з фота атрымалі содні і штрафы нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу. Дзяўчына, якая фатаграфавала, таксама трое содняў правяла ў ІЧУ. У яе маленькі сын, тады яна была на бальнічным. Сёння стала вядома, што бальнічны ёй анулявалі і звольнілі».
 
Фота, за якое гамельчукі атрымалі содні і штрафы. Фота з архіву суразмоўцы
 
На судзе міліцыянты, якія сведчылі супраць Таццяны, сказалі, што тая ішла па вуліцы ды крычала: «Верым! Можам! Пераможам!». Яны заявілі, што ёсць відэадоказ. Жанчына хадайнічала аб дэманстрацыі відэа, але суддзя сказала, што ёй хопіць сведчанняў праваахоўнікаў.

15 содняў за фота, на якім нават не відаць твараў, цяпер адбывае муж Таццяны, Ілля Харонжа. Гамяльчанка кажа, што ў міліцыі не хавалі: калі суд аштрафуе яе за мітынг 27 верасня, то на мужа таксама складуць новы пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу і пасадзяць на чарговыя 15 содняў.
 
«Пратакол «пракаціў», мне далі штраф, таму рыхтуюся да горшага. Да нас прыходзіў начальнік ІЧУ, праводзіў размову: нібыта ў нас няправільная палітыка, мы – жанчыны – павінны любіць радзіму, паважаць уладу, варыць баршчы, а мы бегаем невядома дзе, а дзеці невядома з кім. Нам далі зразумець, што, калі не супакоімся, у дачыненні нас прымуць іншыя меры. Адкрыта сказалі, што, калі б не было няпоўнагадовых дзяцей, мы б з ІЧУ не вылазілі. Таксама кажуць, што бароняць нас ад нас самых».

На думку Таццяны, у сілавікоў загад – нікога не шкадаваць і даваць максімальныя выракі, але яна не будзе здавацца. Гамяльчанка падала скаргу ў пракуратуру. 30 кастрычніка суд Навабеліцкага раёну Гомля разгледзіць пазоў Таццяны Бачурнай. Жанчына запатрабавала прызнаць ейнае ўтрыманне цягам трох содняў незаконным і спагнаць маральную шкоду памерам 1 тысяча рублёў.


Источник: belsat.eu

Понравилось? Отправь друзьям!


Оставить комментарий
  
Комментариев нет
Другие новости