Отзывы о банках



Наш дзядуля

Размер шрифта:    Уменьшить шрифт  Восстановить исходный рзмер  Увеличить шрифт 
1304

Набліжаецца вялікае свята – 72 гады Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.  Вайна пачалася 22 чэрвеня 1941 года ранкам, калі мірныя жыхары спакойна адпачывалі.  Горад Ваўкавыск і шмат вёсак нашага раёна падверглiся бамбёжцы фашысцкiх самалётаў  у першыя  часы вайны.

У гэтай вайне пацярпеў і мой прадзед Сцэцэвіч Пётр Маркавiч. Калі пачалася вайна, яму было ўсяго 10 гадоў, як  мне цяпер. Ён паспеў скончыць усяго тры класы. Не далi нямецкiя злыднi давучыцца многiм  няшчасным дзеткам, многiх пазбавiлі бацькоў, роднай хаты…
 

Дзядулю  з дзвюма старэйшымi сястрычкамi ў самым пачатку вайны забралі на прымусовыя  работы ў Германію.  Вось як расказвае аб гэтым мой прадзед Пеця:

«… Гiтлераўцы прыйшлi ў суседнюю вёску Карпаўцы. Тут арганiзатарамi  падпольнага  руху  былі камсамольцы. Яны  за кароткi час  сабралi  зброю, ўсталявалi сувязь з антыфашысцкiм  камiтэтам у  Ваўкавыску, з партызанскiм атрадам  имя  Калініна. Партызаны сумесна з  камсамольцамі  ўзарвалі электрастанцыю  цэмзавода.

У арганізацыю «Карпаўцы»  ўваходзіла 7 чалавек пад кіраўніцтвам  Васіля Сарокі. Па прыкладу камсамольцаў  у  барацьбу  ўключыліся і карпаўскія піянеры. Імі кіраваў малодшы брат Васіля  Сарокі Мікалай.

У піянерскую группу ўваходзіла 15 чалавек. Яны дапамагалі партызанам  здабываць  звесткі пра  ворагаў, збіраць  зброю и боепрыпасы. Распаўсюджвалі  лістоўкі, газеты, брашуры.

Група называлася «Піянерскі тайнік». Я да гэтага часу, хоць і стары ўжо стаў, памятаю имёны юных герояў-землякоў: Уладзімір Сяргейка, Леанід Седенеўскі, Анатоль Вераціла, Н. Ф. Зыбка, Н. В. Зыбка, Іван Севярын, Уладзімір Касіла, Уладзімір Белабоцкі, Мікалай Сарока, Іван Радецкі, Іван Кухта, Іван Хомка.

Ворагам удалося знайсці след цэнтра камсамольскага падполля, таму практычна ўсе загінули.

Сотні жыхароў Ваўкавыска былі вывезены ў Германію на прымусовыя  работы. Паспрабаваў нямецкага «хлеба» і я.

У нашы Навасёлкі прыйшлі  паліцаі, яны ўрываліся ў хаты,  забіралі маладых хлопцаў і дзяўчат, а таксама  — падлеткаў, такіх  як я. Усіх нас на падводах адправілі  ў  Ваўкавыск. Там  гітлераўцы сілаю  загналі нас у таварны вагон.

Яшчэ суткі прастаялі на станцыі  без ежы і вады. Потым вагон адправілі ў Беласток, а  затым у Кёнігсберг. 2  дні жылі ў бараках пад аховай. За любую дробязную правіннасць — удар гумовай палкай. Праз 2 дні прыехалі вярбоўшчыкі. 6 чалавек, у тым ліку і мяне з сёстрамі , выбраў баўэр (фермер) і адвёз у маёнтак Вальдзаузен.

Маёнтак гэты знаходзіўся ў 17 кіламетрах ад Кёнігсберга. Працавалі па 12 гадзін у дзень пад аховай. Выконвали розную работу: арали, касілі, вазілі гной, даглядалі хатніх жывёл. Жылі ў канюшні, самі гатавалі нейкую ежу… А ў красавіку  1945 года нас вызвалілі савецкія салдаты….»

Я вельмі ганаруся, што маю такога прадзеда.  Ён жыве ў вёсцы  Навасёлкі, ў той самай вёсачцы, адкуль яго калісьці забіралі ў палон. Гэта недалёка ад нашага Краснасельскага. Пасля вайны ён ажаніўся,  пайшоў рабіць у Рось,  на камбікормавы  завод. Сышоў адтуль на пенсію ветэранам працы. Мае шмат грамат і падзячных лістоў за добрасумленную працу.

Мы часта ездзім да яго ў госці, дапамагаем яму па гаспадарцы. Кожны год 9 мая мы едзем да яго з кветкамі, віншуем з Перамогай, слухаем яго ўспаміны пра тое, як яму жылося ў нямецкім палоне.

Ён часта дае нам паглядзець свае юбілейныя медалі: «65 гадоў Перамогі  ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945г.г.» і «70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Я стаўлюся да вайны адмоўна. Я лічу, што любую спрэчку можна вырашыць мірна. Вельмі хачу, каб наша планета спыніла шматлікія  войны. Бо гэта так страшна, калі гінуць ні ў чым не вінаватыя людзі, асабліва — дзеці.

На жаль, з кожным годам становіцца ўсё менш удзельнікаў і відавочцаў падзей ваенных гадоў. Для нас няма нічога  каштоўней, чым  іх ўспаміны. Нам варта захоўваць іх, каб нашы нашчадкі не забывалі  жах  вайны і прыкладалі ўсе высілкі, каб захаваць  мір на зямлі.
 
Ксенiя Кукаука, праунучка.
Присылайте рассказы о своих родных, на наш проект «Победители: дедушки и бабушки». Адрес электронной почты: kor@infobank.by. Рассказы обязательно будут опубликованы.


Источник: www.infobank.by

Понравилось? Отправь друзьям!


Оставить комментарий
  
Комментариев нет
Смотрите также

Наши сервисы:
Только в этом разделе — самые актуальные и выгодные курсы покупки и продажи доллара, евро и российского рубля, а также — наиболее распространенных цветных валют. Теперь вам не нужно искать обменники на карте или в интернете. Для вашего удобства анимированная карта встроена в наш раздел. Но и это еще не все — в разделе вы легко найдете  кросс - курсы обмена валют, курсы обмена по карточкам, курсы валют от Нацбанка и несколько простейших графиков, чтобы отследить изменения на валютном рынке.
Накопили определенную сумму в белорусских рублях или долларах? Сомневаетесь, в какой банк ее отнести, чтобы получить наилучший процент? Подозреваете, что процентный доход в вашем банке не самый лучший? Тогда наш калькулятор создан для вас. Просто введите вашу сумму, валюту вклада и срок, на который хотите разместить средства, наше приложение само подберет вам лучшие депозиты во всех банках Беларуси. Вам останется только пойти в банк.
Нужен кредит? Не знаете, какой банк выбрать? Кредитный калькулятор поможет в любой ситуации. Вам нужно просто ввести сумму, которую вы хотите взять, назвать срок кредитования и время, за которое вы хотите получить кредит.  Наш калькулятор выберет для вас самую НИЗКУЮ ставку, рассчитает график платежей, перечислит особенности, на которые стоит обратить внимание. И, конечно же, произведет расчет переплаты и полной процентной ставки.  С Кредитным калькулятором от Infobank.by брать кредиты стало выгоднее!
Никто не хочет потерять сбережения на очередной девальвации! Но что делать, когда доходность рублевых депозитов выше, чем долларовых? Ответ прост — держать деньги на вкладе в белорусских рублях, а когда курс доллара начнет расти, перевести вклад в валюту. Когда же это сделать? Чтобы ответить на этот вопрос, мы создали Калькулятор валютных рисков рублевого вклада. Он проводит сравнение доходности по рублевому и валютному вкладу, а также — анализирует динамику вашего дохода в зависимости от изменения курса доллара! 
Когда нас обижают хулиганы, мы пишем заявление в милицию? А что делать, если обидел банк? Как достучаться до его руководства в Минске, если вы живете в небольшом белорусском городке? Ведь банк большой, клиентов у него много и услышать ваш крик о помощи  или вашу жалобу руководитель банка просто не сможет. Выскажите свое мнение в нашем разделе «Отзывы о банках». Подробно опишите, где и когда вы столкнулись с трудностями, поставьте оценку банку (не стесняйтесь!) и ждите реакции. Она обязательно будет! А может быть, вы хотите похвалить банк или его сотрудников, тогда вам снова в наши «Отзывы»!!!
Депозиты приносят существенный доход их владельцам, а также помогают сберечь деньги от посторонних глаз. Но, согласитесь, не всегда есть время, чтобы зайти в банк и снять нужную сумму, если она вдруг понадобится. К тому же, по депозитам, чаще всего, предусмотрено понижение процентного дохода в случае досрочного снятия части средств. Обидно? Конечно! Но к счастью банки предлагают сберегательные карточки, проценты по которым практически не уступают ставке по  депозитам, а деньги доступны 24 часа 7 дней в неделю. Выбрать сберегательную карточку вам поможет наш уникальный сервис.
 
Банки, как и люди, очень по-разному относятся к новым клиентам. Если вы решили оформить депозит или карточку, перевести деньги родным, оплатить коммунальные платежи в незнакомом банке, вам не нужно «покупать кота в мешке». Достаточно заглянуть на страницы проекта «Потребительский опыт», и узнать, чего же стоит ожидать от сотрудников того или иного банка. Наши корреспонденты уже проникли во многие банковские отделения и делятся с вами своими впечатлениями…