Отзывы о банках


InfoBank.by – Все банки Беларуси  >  Як бяспечна праводзіць плацяжы у інтэрнэце?

Як бяспечна праводзіць плацяжы у інтэрнэце?

Размер шрифта:    Уменьшить шрифт  Восстановить исходный рзмер  Увеличить шрифт 
4203

Як ні скептычна я стаўлюся ўвогуле да прагрэсу і бясконцага развіцця ўсяго на свеце, баючыся, што прырода калі-небудзь нам адпомсціць, прызнаю, што ёсць шмат пераваг у новых тэхналогіях.

Памятаеце, мінулы раз мы расказвалі, як бяспечна карыстацца плацежнымі карткамі пры аплаце тавараў у крамах, паслуг? Я тады пісаў, што са з’яўленнем безнаяўных грошай стала нашмат прасцей карыстацца сваімі фінансамі. Але нават гэта ўжо можна лічыць учарашнім днём.

Калі ў цябе ёсць плацежная картка, — гэта цяпер ужо нармальна. А вось калі ты яшчэ і праводзіш плацяжы праз інтэрнэт, то можаш смела лічыць сябе «прасунутым». Як карыстацца такім відам паслуг бяспечна, расказвае Алена Лагуніна, начальнік аддзела арганізацыі працы Разліковага цэнтра пластыкавых картак Беларусбанка.

 
Карыстайцеся сваім кап’ютарам
 
«Правядзенне аплаты пакупак у інтэрнэце хутка набірае папулярнасць з прычыны сваёй зручнасці і эканоміі часу. Але пры гэтым аперацыі ў інтэрнэце спалучаны з павышанай рызыкай. Таму лепш для такіх пакупак завесці асобны рахунак і картку, куды будзеце пералічваць неабходныя сумы грашовых сродкаў», — папярэджвае спецыяліст. Акрамя таго, абавязкова трэба выконваць наступныя рэкамендацыі:

Перад правядзеннем аплаты азнаёмцеся з умовамі аплаты, вяртання (адмены), кампенсацыі і дастаўкі заказа, а таксама высветліце інфармацыю аб кантактных асобах дзеля прад’яўлення прэтэнзій у выпадку іх узнікнення.

Звяртайце ўвагу на інфармацыю аб дадатковых умовах вядзення разлікаў за паслугі, асабліва выведзеную дробным шрыфтам.
Не адказвайце на электронныя лісты, у якіх ад імя банка або іншых арганізацый, а таксама грамадзян вас просяць даць персанальную інфармацыю, у тым ліку рэквізіты вашай карткі (напрыклад, на падставе іх абнаўлення або для рэгістрацыі).

Пры браніраванні паслуг праз інтэрнэт, у выпадку, калі па нейкіх прычынах вы не плануеце скарыстацца імі, абавязкова правядзіце адмену браніравання праз той жа інтэрнэт-сайт згодна з пазначанымі на ім працэдурамі. Атрыманы вамі код адмены браніравання з’яўляецца доказам таго, што бронь сапраўды адменена. За несвоечасовую адмену броні вытворца паслугі мае права спісаць з вашага рахунку суму грашовых сродкаў у вызначаным ім памеры.

Падтрымлівайце ў актуальным стане антывірусныя праграмы, усталяваныя на вашым камп’ютары. Выкарыстоўвайце ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне. Праводзіць інтэрнэт-плацяжы лепш са свайго камп’ютара ў мэтах захавання прыватнасці персанальных звестак і інфармацыі аб картцы.

Ніколі не ўказвайце ПІН-код карткі пры працы ў інтэрнэце.
 
Сістэма «Разлік»
 
Калі вы пакуль што не вельмі ўпэўнена адчуваеце сябе ў інтэрнэце, а стаяць у банку ў чарзе, каб аплаціць, напрыклад, мабільную сувязь, таксама не хочацца, выкарыстоўвайце банкаматы і інфакіёскі. У іх усталявана Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (скарочана «АІС АРІП»).

«Сістэма створана і развіваецца Нацыянальным банкам Беларусі. Мэта такой сістэмы, якую інакш яшчэ называюць сістэма «Разлік» — аб’яднаць і ўніфікаваць прыём плацяжоў ад вытворцаў розных паслуг.

Сёння ў сістэме «Разлік» зарэгістравана больш за 6000 вытворцаў, у выніку чаго даступна для аплаты больш за 50800 паслуг (па афіцыйных звестках самой сістэмы), у тым ліку мабільная і стацыянарная сувязь, камунальныя плацяжы, таварыствы ўласнікаў, газа- і водазабеспячэнне, электраэнергія, абслугоўванне дамафонаў, ахова, інтэрнэт, кабельнае тэлебачанне, страхаванне, навучанне ў ВНУ, дашкольныя ўстановы, аплата авіябілетаў і шмат іншага»
, — распавядае Алена Лагуніна.

Сёння да сістэмы «Разлік» падключана 27 банкаў (у тым ліку Беларусбанк), якія аказваюць паслугі па прыёме плацяжоў. «Кліенты Беларусбанка могуць скарыстацца аплатай праз сістэму «Разлік» ў інфакіёсках банка, у сістэме «Інтэрнэт-банкінг», з выкарыстаннем М-банкінгу.

У гэтых каналах можна правесці не толькі плацяжы ў межах АРІП, але і шырокі спектр іншых аперацый, самастойна распрацаваных банкам або тых, якія прымаюцца на аснове прамых дагавораў з пастаўшчыкамі паслуг, у тым ліку куплю білетаў на прыгарадныя і міжгароднія аўтобусы, аплату падаткаў і збораў, дабрачынныя плацяжы, папаўненне укладных рахункаў, імгненны перавод грашовых сродкаў з рахунку на рахунак, падпіска на газеты і іншае»
, — пералічвае прадстаўнік банка.


Уладзіслаў КУЛЕЦКІ, "Звязда"


Источник: zviazda.by

Понравилось? Отправь друзьям!


Оставить комментарий
  
Комментариев нет
Смотрите также

Наши сервисы:
Только в этом разделе — самые актуальные и выгодные курсы покупки и продажи доллара, евро и российского рубля, а также — наиболее распространенных цветных валют. Теперь вам не нужно искать обменники на карте или в интернете. Для вашего удобства анимированная карта встроена в наш раздел. Но и это еще не все — в разделе вы легко найдете  кросс - курсы обмена валют, курсы обмена по карточкам, курсы валют от Нацбанка и несколько простейших графиков, чтобы отследить изменения на валютном рынке.
Накопили определенную сумму в белорусских рублях или долларах? Сомневаетесь, в какой банк ее отнести, чтобы получить наилучший процент? Подозреваете, что процентный доход в вашем банке не самый лучший? Тогда наш калькулятор создан для вас. Просто введите вашу сумму, валюту вклада и срок, на который хотите разместить средства, наше приложение само подберет вам лучшие депозиты во всех банках Беларуси. Вам останется только пойти в банк.
Нужен кредит? Не знаете, какой банк выбрать? Кредитный калькулятор поможет в любой ситуации. Вам нужно просто ввести сумму, которую вы хотите взять, назвать срок кредитования и время, за которое вы хотите получить кредит.  Наш калькулятор выберет для вас самую НИЗКУЮ ставку, рассчитает график платежей, перечислит особенности, на которые стоит обратить внимание. И, конечно же, произведет расчет переплаты и полной процентной ставки.  С Кредитным калькулятором от Infobank.by брать кредиты стало выгоднее!
Никто не хочет потерять сбережения на очередной девальвации! Но что делать, когда доходность рублевых депозитов выше, чем долларовых? Ответ прост — держать деньги на вкладе в белорусских рублях, а когда курс доллара начнет расти, перевести вклад в валюту. Когда же это сделать? Чтобы ответить на этот вопрос, мы создали Калькулятор валютных рисков рублевого вклада. Он проводит сравнение доходности по рублевому и валютному вкладу, а также — анализирует динамику вашего дохода в зависимости от изменения курса доллара! 
Когда нас обижают хулиганы, мы пишем заявление в милицию? А что делать, если обидел банк? Как достучаться до его руководства в Минске, если вы живете в небольшом белорусском городке? Ведь банк большой, клиентов у него много и услышать ваш крик о помощи  или вашу жалобу руководитель банка просто не сможет. Выскажите свое мнение в нашем разделе «Отзывы о банках». Подробно опишите, где и когда вы столкнулись с трудностями, поставьте оценку банку (не стесняйтесь!) и ждите реакции. Она обязательно будет! А может быть, вы хотите похвалить банк или его сотрудников, тогда вам снова в наши «Отзывы»!!!
Депозиты приносят существенный доход их владельцам, а также помогают сберечь деньги от посторонних глаз. Но, согласитесь, не всегда есть время, чтобы зайти в банк и снять нужную сумму, если она вдруг понадобится. К тому же, по депозитам, чаще всего, предусмотрено понижение процентного дохода в случае досрочного снятия части средств. Обидно? Конечно! Но к счастью банки предлагают сберегательные карточки, проценты по которым практически не уступают ставке по  депозитам, а деньги доступны 24 часа 7 дней в неделю. Выбрать сберегательную карточку вам поможет наш уникальный сервис.
 
Банки, как и люди, очень по-разному относятся к новым клиентам. Если вы решили оформить депозит или карточку, перевести деньги родным, оплатить коммунальные платежи в незнакомом банке, вам не нужно «покупать кота в мешке». Достаточно заглянуть на страницы проекта «Потребительский опыт», и узнать, чего же стоит ожидать от сотрудников того или иного банка. Наши корреспонденты уже проникли во многие банковские отделения и делятся с вами своими впечатлениями…