Отзывы о банках


InfoBank.by – Все банки Беларуси  >  У маёй кішэні купюры не шамацяць — там пануе пластык

У маёй кішэні купюры не шамацяць — там пануе пластык

Размер шрифта:    Уменьшить шрифт  Восстановить исходный рзмер  Увеличить шрифт 
2029

Дня­мі даў­ні зна­ё­мы звяр­нуў­ся да мя­не з прось­бай. Ён хо­ча, каб я да­па­мог яму атры­маць бан­каў­скую карт­ку, а по­тым і на­ву­чыў ка­рыс­тац­ца гэ­тым плас­ты­кам у бан­ка­ма­тах, ін­фа­кі­ёс­ках ці яшчэ дзе-не­будзь… За­ўва­жу, што ся­бар мой заў­сё­ды быў упар­тым кан­сер­ва­та­рам і пры­зна­ваў толь­кі па­пя­ро­выя гро­шы. Да апош­ня­га ча­су та­кая ад­мо­ва ад фі­нан­са­вай цы­ві­лі­за­цыі яго ўво­гу­ле не тур­ба­ва­ла, бо ўжо 20 га­доў ён пра­цуе ў ра­монт­най бры­га­дзе «ша­баш­ні­кам», дзе атрым­лі­вае вы­ключ­на «жы­выя» гро­шы. А тут у яго род­ным Фрун­зен­скім ра­ё­не Мін­ска мяс­цо­выя ад­дзя­лен­ні Бе­ла­рус­бан­ка пе­ра­ста­лі пры­маць пла­ця­жы за «ка­му­нал­ку», тэ­ле­фон, за дзі­ця­чы са­док сы­на і ўво­гу­ле за ўсё, што ты­чыц­ца сіс­тэ­мы АРІП. Толь­кі пас­ля та­го, як хлоп­ца сур’­ёз­на пры­ціс­ну­ла, ён быў вы­му­ша­ны па­сяб­ра­ваць з гэ­тай дзіў­най карт­кай.
 

Га­лоў­нае — не ба­яц­ца

Ка­лі не­дзе пяць га­доў та­му я атры­маў сваю пер­шую карт­ку, то ад­ра­зу на­ват раз­гу­біў­ся. Спа­чат­ку мне зда­ва­ла­ся, што бан­ка­мат «не зра­зу­мее» ўве­дзе­ны пін-код і за­бла­кі­руе карт­ку, што гэ­тая «жа­ля­зя­ка» спі­ша з ра­хун­ку ўсе гро­шы, а вы­дасць толь­кі част­ку з іх. Ні­чо­га страш­на­га не ад­бы­ло­ся — і праз не­каль­кі ме­ся­цаў па­чаў раз­ліч­вац­ца карт­кай у кра­мах і ін­фа­кі­ёс­ках. Ме­на­ві­та апош­нія «ра­зум­ныя ма­шы­ны» кан­чат­ко­ва пе­ра­ка­на­лі мя­не амаль цал­кам ад­мо­віц­ца ад ка­ры­стан­ня на­яў­ны­мі гра­шы­ма.

Ад­ра­зу ў ін­фа­кі­ёс­ках я пла­ціў за ма­біль­ны тэ­ле­фон і па сіс­тэ­ме АРІП за ка­му­наль­ныя па­слу­гі. Ужо та­ды гэ­та сур’­ёз­на спрас­ці­ла мне жыц­цё, бо ка­лі ін­шыя на­вед­валь­ні­кі бан­каў ад­стой­ва­лі вя­лі­кія чэр­гі, я спа­кой­на «раз­бі­раў­ся» з ал­га­рыт­мам са­ма­стой­най апла­ты ў поў­най адзі­но­це. По­тым спіс маг­чы­мас­цяў сіс­тэ­мы гэ­тай раз­лі­ко­вай пра­сто­ры па­вя­лі­чыў­ся, і я па­чаў пла­ціць у ін­фа­кі­ёс­ку за дзі­ця­чы са­док, школь­ныя фа­куль­та­ты­вы, па крэ­ды­тах, а так­са­ма па­да­ткі і ін­шыя ад­на­ра­зо­выя вы­пла­ты. Сён­ня ўсе гэ­тыя па­зі­цыі за­ха­ва­ны ў па­мя­ці ма­ёй карт­кі, та­му аплач­ваю я іх на пра­ця­гу ўся­го не­каль­кіх хві­лін.

8-10

Га­тоў­ку не згу­біш, ка­лі яе ня­ма

У мя­не, як і ў боль­шас­ці звы­чай­ных му­жы­коў, дроб­ныя гро­шы заў­сё­ды ля­жа­лі ў кі­шэ­ні. А там бы­вае яшчэ шмат ча­го: на­прык­лад, клю­чы, тэ­ле­фон і г. д. По­тым ты да­ста­еш гэ­тае «шмат ча­го», а гро­шы пе­ра­ўтва­ра­юц­ца ў ка­мя­кі і імк­нуц­ца вы­ска­чыць і знік­нуць. А мес­ца для плас­ты­ку за­рэ­зер­ва­ва­на заў­сё­ды ў парт­ма­нэ, по­бач з ін­шы­мі карт­ка­мі (дыс­конт­ныя ад роз­ных крам, пра­яз­ны, аба­не­мент…), та­му згу­біць яго знач­на ця­жэй.

Мне зда­ец­ца, што раз­лік карт­кай у кра­мах знач­на спрошч­вае гэ­ту пра­цэ­ду­ру, бо па­куп­ні­ку не трэ­ба доў­га шу­каць не­аб­ход­ныя ку­пю­ры, а пра­даў­цу — пад­ліч­ваць вам рэш­ту. На­конт пад­лі­ку рэш­ты асоб­ная раз­мо­ва. Не кож­ны з нас ім­гнен­на вы­ка­нае гэ­тыя прос­тыя апе­ра­цыі, та­му іс­нуе ве­ра­год­насць і не за­ўва­жыць па­мыл­ку пра­даў­ца. Без­на­яў­ныя раз­лі­кі па­доб­ную па­мыл­ку лік­ві­ду­юць як клас.

Карт­ка дыс­цып­лі­нуе і ар­га­ні­зуе

На пер­шым эта­пе ка­ры­стан­ня плас­ты­кам я да­во­лі асця­рож­на і скру­пу­лёз­на кант­ра­ля­ваў ал­га­рытм сва­іх дзе­ян­няў ля бан­ка­ма­таў і ў кра­мах. Не­дзе праз ча­ты­ры ме­ся­цы асця­рож­насць «за­мы­лі­ла­ся», і я за­быў карт­ку спа­чат­ку ў бан­ка­ма­це, а по­тым і ў ін­фа­кі­ёс­ку. Карт­ку мне вяр­ну­лі ў пер­шым вы­пад­ку праз га­дзі­ну, а ў дру­гім — толь­кі пас­ля вы­хад­ных у па­ня­дзе­лак. Ме­на­ві­та нер­во­выя вы­хад­ныя «пе­ра­пра­гра­ма­ва­лі» маё стаў­лен­не да та­ко­га элект­рон­на­га ка­шаль­ка. Ця­пер ужо ні­хто маю ўва­гу не пе­ра­клю­чыць да та­го ча­су, па­куль каш­тоў­ны плас­тык зноў не бу­дзе ў ма­ёй ру­цэ.

Ёсць мер­ка­ван­не, што без­на­яў­ныя гро­шы тра­цяц­ца знач­на ляг­чэй, бо мы іх у ру­ках не тры­ма­ем. Та­му зда­ец­ца, што ма­га­зін атрым­лі­вае ад па­куп­ні­ка не рэ­аль­ныя каш­тоў­ныя па­пе­ры, а толь­кі ней­кія вір­ту­аль­ныя ліч­бы. Так са­праў­ды бы­вае, але толь­кі на пер­шым эта­пе ка­ры­стан­ня без­на­яў­ны­мі гра­шы­ма.

Пас­ля та­го, як не­каль­кі ра­зоў гро­шы з карт­кі зні­ка­юць ра­ней, чым вы пла­на­ва­лі, та­ды па­чы­на­еш ус­па­мі­наць і ана­лі­за­ваць, што ты куп­ляў. Каб па­доб­ная сі­ту­а­цыя ўво­гу­ле больш не паў­та­ры­ла­ся, я, на­прык­лад, склаў у сва­ёй га­ла­ве спіс та­ва­раў і па­слуг, якія вы­ра­шу на­бы­ваць ці аплач­ваць толь­кі ў вы­ключ­ных вы­пад­ках. Ту­ды тра­пі­ла тое, што мне, па сут­нас­ці, не вель­мі і трэ­ба, або тое, што на­шай сям’і не зу­сім сён­ня па кі­шэ­ні. Атрым­лі­ва­ец­ца кры­ху сум­на, але сум­лен­на.

Больш за тое, пэў­ныя ві­ды ўні­вер­саль­ных бан­каў­скіх кар­так пры­му­ша­юць іх ула­даль­ні­каў тра­ціць гро­шы больш вы­ба­рач­на або ўво­гу­ле не «шы­ка­ваць». Аб гэ­тым кры­ху паз­ней.

Гро­шы — са­мы бруд­ны «пра­дукт»

Пе­рад ма­і­мі ва­чы­ма па­цёр­тая банк­но­та на­мі­на­лам 20 ты­сяч руб­лёў. Да­лё­ка не све­жая за­мас­ле­ная па­пе­ра, у якой на­ват пах не са­мы леп­шы. Ці­ка­ва, а праз коль­кі рук яна прай­шла? За­ўва­жу, што ча­сам не са­мых чыс­тых рук. Так, ма­быць усе ве­да­юць, што пас­ля кан­так­ту з гра­шы­ма ру­кі трэ­ба аба­вяз­ко­ва па­мыць, але ці заў­сё­ды на­ват мы, да­рос­лыя, гэ­тае пра­ві­ла вы­кон­ва­ем? А дзе­ці да яго ста­вяц­ца ча­сам уво­гу­ле не­сур’­ёз­на.

Між ін­шым, ма­быць боль­шасць баць­коў сва­ім ма­лым дае кі­шэн­ныя гро­шы. А вось я сва­ім па­пя­ро­выя гро­шы не даю. Ста­рэй­шай да­чцэ мы афор­мі­лі ўні­вер­саль­ную бан­каў­скую карт­ку, якая да­лу­ча­на да май­го бан­каў­ска­га ра­хун­ку. На гэ­тай да­дат­ко­вай карт­цы ёсць пэў­ны лі­міт срод­каў, якія яна мо­жа па­тра­ціць, але і тут з май­го бо­ку іс­нуе кант­роль. Ка­лі на­ша стар­ша­клас­ні­ца ро­біць чар­го­вую па­куп­ку, то ўся ін­фар­ма­цыя аб гэ­тым трап­ляе на маю элект­рон­ную пош­ту.

Вы­ка­ры­стан­не карт­кі ў якас­ці ка­шаль­ка для школь­ні­цы «за­бі­вае» ў на­шым вы­пад­ку ад­ра­зу не­каль­кі зай­цоў. У яе заў­сё­ды ёсць гро­шы на ўся­ля­кі вы­па­дак, па­куп­кі ад­соч­ва­юц­ца, а га­лоў­нае, што страў­нік зда­ро­вы, бо ру­кі чыс­тыя. Кры­ху з ло­гі­кай за­кру­ціў, але гэ­та так.

Не толь­кі тра­ціць, але і за­раб­ляць

Сён­ня ба­дай усё да­рос­лае на­сель­ніц­тва на­шай кра­і­ны атрым­лі­вае свае да­хо­ды па карт­ках. Ра­бот­ні­кі ма­юць зар­плат­ныя карт­кі, пен­сі­я­не­ры, ад­па­вед­на, — пен­сій­ныя. Сту­дэн­ты лі­чац­ца ўво­гу­ле ак­тыў­ны­мі ка­рыс­таль­ні­ка­мі ўся­го но­ва­га, та­му яны ма­юць не толь­кі аба­вяз­ко­вы плас­тык для сты­пен­дыі, але і ін­шыя бан­каў­скія пра­дук­ты.

Та­му і я на­быў для сва­ёй сям’і не­каль­кі та­кіх уні­вер­саль­ных кар­так кла­са «прэ­мі­ум». Як і ўсе ка­ле­гі, я атрым­лі­ваю за­ро­бак на зар­плат­ную кар­ту, але по­тым не зды­маю яго га­тоў­кай, як гэ­та ро­біць боль­шасць на­сель­ніц­тва, а пе­ра­кід­ваю гэ­тыя гро­шы на прэ­мі­яль­ную карт­ку, рас­пра­ца­ва­ную ад­ным ка­мер­цый­ным бан­кам у сіс­тэ­ме «Бел­Карт». На на­шых уні­вер­саль­ных карт­ках дзей­ні­чае не толь­кі ашчад­ная сіс­тэ­ма за­хоў­ван­ня гро­шай, ка­лі на срод­кі та­ко­га ра­хун­ку на­ліч­ва­ец­ца пра­цэнт, як па дэ­па­зі­тах, але па ёй дзей­ні­чае функ­цыя кэш-бэк. Сут­насць гэ­тай функ­цыі ў тым, што чым больш клі­ент раз­ліч­ва­ец­ца та­кой карт­кай у кра­мах, тым боль­шую су­му банк по­тым вяр­тае ўла­даль­ні­ку плас­ты­ку. Па­мер та­ко­га кэш-бэ­ку скла­дае ад 0,3 да 3% ад аб’­ёму па­тра­ча­ных гро­шай. Нех­та мо­жа ка­заць, што гэ­та не гро­шы, а ней­кія слё­зы. Ня­хай, толь­кі ад на­яў­ных банк­нот у кі­шэ­ні ўво­гу­ле ні­я­ка­га пры­быт­ку ня­ма.

Толь­кі ў мі­ні­маль­ных па­ме­рах

Нель­га так ка­тэ­га­рыч­на ка­заць, што па­пя­ро­вых гро­шай у на­шай сям’і ўво­гу­ле ня­ма. У на­шым «за­гаш­ні­ку» заў­сё­ды іс­нуе пры­клад­на 300–500 ты­сяч руб­лёў на ўся­ля­кі вы­па­дак.

На­прык­лад, ка­лі рап­тоў­на зла­ма­ец­ца апе­ра­цый­ная сіс­тэ­ма ў ма­га­зі­не ці з бан­ка­мі і ганд­лё­вы­мі пунк­та­мі знік­не ад­па­вед­ная су­вязь. А дзет­кам трэ­ба заў­сё­ды ес­ці па рас­кла­дзе. Да­рэ­чы, у шко­лах на па­трэ­бу кла­са баць­коў­скія ка­мі­тэ­ты збі­ра­юць вы­ключ­на на­яў­ныя гро­шы. Па ага­род­ні­ну і са­да­ві­ну ў се­зон мы звы­чай­на хо­дзім на кір­ма­шы, дзе карт­кі так­са­ма не ў па­ша­не.

Як ін­стру­мент ба­раць­бы з «шэ­рай» эка­но­мі­кай

Экс­пер­ты су­свет­на­га фі­нан­са­ва­га рын­ку ўпэў­не­ны, што вя­лі­кі пра­цэнт на­яў­ных гро­шай у аба­ра­чэн­ні кра­і­ны свед­чыць не толь­кі пра ніз­кі ўзро­вень фі­нан­са­вай аду­ка­ва­нас­ці на­сель­ніц­тва, але і пра знач­ны аб’­ём сек­та­ра це­ня­вой эка­но­мі­кі, у тым лі­ку і пра вя­лі­кі пра­цэнт ка­руп­цыі. Па­ве­дам­ля­ец­ца, што неш­та па­доб­нае на­зі­ра­ец­ца ця­пер у Іта­ліі, Грэ­цыі, Мек­сі­цы і на­ват Ра­сіі.

Зра­зу­ме­ла, што дум­кі экс­пер­таў не з’яў­ля­юц­ца кан­чат­ко­вым пры­су­дам, ад­нак пры­му­ша­юць за­ду­мац­ца.

На гэ­ты конт ды­рэк­тар на­цы­я­наль­най пла­цеж­най сіс­тэ­мы «Бел­Карт» Аляк­сандр Сот­ні­каў вы­ка­заў та­кую дум­ку: «Мне зда­ец­ца, што тэ­а­рэ­тыч­на ў на­яў­ным фі­нан­са­ван­ні ёсць толь­кі ад­на су­мніў­ная пе­ра­ва­га. Гэ­та ана­нім­насць. Ка­му гэ­та вы­гад­на — пы­тан­не ры­та­рыч­нае. Усе ас­тат­нія цяж­кас­ці — з коль­кас­цю тэр­мі­на­лаў, або з дрэн­най су­вяз­зю і г. д. — па­спя­хо­ва вы­ра­ша­юц­ца. На пры­кла­дзе ін­шых кра­ін ужо да­ка­за­на, што без­на­яў­нае гра­шо­вае аба­ра­чэн­не цал­кам па­кры­вае па­трэ­бу не толь­кі на­цы­я­наль­най эка­но­мі­кі, але і звы­чай­ных лю­дзей».

Пас­ля ўся­го ска­за­на­га Аляк­санд­рам Сот­ні­ка­вым я ўзга­даў ад­ну не вель­мі пры­го­жую гіс­то­рыю, якая ад­бы­ла­ся ў не­вя­лі­кім рай­цэнт­ры. Сту­дэнт­ка мінск­ага ВНУ па­зна­ё­мі­ла­ся з ім­па­за­нтным і ба­га­тым муж­чы­нам. Але ён быў жа­на­ты, та­му дзяў­чы­на ста­ла па­лю­боў­ні­цай. Ка­мер­сант не быў сквап­ным і афор­міў на імя сту­дэнт­кі бан­каў­скую карт­ку. Усё бы­ло доб­ра да та­го ча­су, па­куль да­хо­да­мі бес­пра­цоў­най дзяў­чы­ны не па­ці­ка­ві­лі­ся пад­атко­выя ін­спек­та­ры. Яны прос­та за­па­тра­ба­ва­лі ў сту­дэнт­кі дэк­ла­ра­цыю аб да­хо­дах па вы­ні­ках го­да. Ней­кім чы­нам ін­фар­ма­цыя аб гэ­тым тра­пі­ла і да баць­коў у рай­цэнтр.

Кры­ху сум­ная гіс­то­рыя атры­ма­ла­ся, але гэ­та жыц­цё, у якім за ўсё трэ­ба ад­каз­ваць ра­на ці поз­на.

А вось мне аса­біс­та ўтой­ваць ня­ма ча­го, та­му я і вы­бі­раю карт­ку.

Сяргей Куркач, "Звязда"



Источник: www.zviazda.by

Понравилось? Отправь друзьям!


Оставить комментарий
  
Комментариев нет
Смотрите также

Наши сервисы:
Только в этом разделе — самые актуальные и выгодные курсы покупки и продажи доллара, евро и российского рубля, а также — наиболее распространенных цветных валют. Теперь вам не нужно искать обменники на карте или в интернете. Для вашего удобства анимированная карта встроена в наш раздел. Но и это еще не все — в разделе вы легко найдете  кросс - курсы обмена валют, курсы обмена по карточкам, курсы валют от Нацбанка и несколько простейших графиков, чтобы отследить изменения на валютном рынке.
Накопили определенную сумму в белорусских рублях или долларах? Сомневаетесь, в какой банк ее отнести, чтобы получить наилучший процент? Подозреваете, что процентный доход в вашем банке не самый лучший? Тогда наш калькулятор создан для вас. Просто введите вашу сумму, валюту вклада и срок, на который хотите разместить средства, наше приложение само подберет вам лучшие депозиты во всех банках Беларуси. Вам останется только пойти в банк.
Нужен кредит? Не знаете, какой банк выбрать? Кредитный калькулятор поможет в любой ситуации. Вам нужно просто ввести сумму, которую вы хотите взять, назвать срок кредитования и время, за которое вы хотите получить кредит.  Наш калькулятор выберет для вас самую НИЗКУЮ ставку, рассчитает график платежей, перечислит особенности, на которые стоит обратить внимание. И, конечно же, произведет расчет переплаты и полной процентной ставки.  С Кредитным калькулятором от Infobank.by брать кредиты стало выгоднее!
Никто не хочет потерять сбережения на очередной девальвации! Но что делать, когда доходность рублевых депозитов выше, чем долларовых? Ответ прост — держать деньги на вкладе в белорусских рублях, а когда курс доллара начнет расти, перевести вклад в валюту. Когда же это сделать? Чтобы ответить на этот вопрос, мы создали Калькулятор валютных рисков рублевого вклада. Он проводит сравнение доходности по рублевому и валютному вкладу, а также — анализирует динамику вашего дохода в зависимости от изменения курса доллара! 
Когда нас обижают хулиганы, мы пишем заявление в милицию? А что делать, если обидел банк? Как достучаться до его руководства в Минске, если вы живете в небольшом белорусском городке? Ведь банк большой, клиентов у него много и услышать ваш крик о помощи  или вашу жалобу руководитель банка просто не сможет. Выскажите свое мнение в нашем разделе «Отзывы о банках». Подробно опишите, где и когда вы столкнулись с трудностями, поставьте оценку банку (не стесняйтесь!) и ждите реакции. Она обязательно будет! А может быть, вы хотите похвалить банк или его сотрудников, тогда вам снова в наши «Отзывы»!!!
Депозиты приносят существенный доход их владельцам, а также помогают сберечь деньги от посторонних глаз. Но, согласитесь, не всегда есть время, чтобы зайти в банк и снять нужную сумму, если она вдруг понадобится. К тому же, по депозитам, чаще всего, предусмотрено понижение процентного дохода в случае досрочного снятия части средств. Обидно? Конечно! Но к счастью банки предлагают сберегательные карточки, проценты по которым практически не уступают ставке по  депозитам, а деньги доступны 24 часа 7 дней в неделю. Выбрать сберегательную карточку вам поможет наш уникальный сервис.
 
Банки, как и люди, очень по-разному относятся к новым клиентам. Если вы решили оформить депозит или карточку, перевести деньги родным, оплатить коммунальные платежи в незнакомом банке, вам не нужно «покупать кота в мешке». Достаточно заглянуть на страницы проекта «Потребительский опыт», и узнать, чего же стоит ожидать от сотрудников того или иного банка. Наши корреспонденты уже проникли во многие банковские отделения и делятся с вами своими впечатлениями…