Отзывы о банках


InfoBank.by – Все банки Беларуси  >  Ты куды пабег?

Ты куды пабег?

Размер шрифта:    Уменьшить шрифт  Восстановить исходный рзмер  Увеличить шрифт 
915

Курс любой валюты не стаіць на месцы з-за многіх фактараў
 
Калі мы, напрыклад, хочам паехаць за мяжу, то ідзем купляць у абменніках адпаведную валюту. Так даводзіцца рабіць нават пры паездках у самыя блізкія краіны (скажам, Расію, Украіну). Нягледзячы на тое, што мы добра разумеем мовы адно аднаго і едзем амаль дадому, а не ў госці, грошы ў кожнай краіне ходзяць зусім розныя. Чаму ж нельга паўсюль разлічвацца любой валютай? І хто вырашае, колькі каштуюць чужыя грошы?
 
Барацьба экспарту з імпартам

Грошы — таксама тавар. Іх можна купляць, прадаваць, інвеставаць у іх. Таму валютны курс (яго яшчэ называюць абменным) — гэта кошт адной нацыянальнай грашовай адзінкі, які выражаны ў грашовых адзінках іншых краін. Але чаму, напрыклад, сёння курс долара да беларускага рубля 9050?
 

 
Калі разважаць найбольш абагульнена, то гэтая лічба склалася з балансу попыту на долар і прапановы яго на Беларускай валютна-фондавай біржы. Аднак не ўсё так проста. Сапраўды — фізічна курс вызначаецца падчас таргоў на біржы. Гэта робіцца штодзённа. Курс, які вызначаецца на таргах сёння, будзе курсам Нацыянальнага банка заўтра.

Але гэта ідэалізаваная схема, прыдатная адно толькі для падручнікаў па эканамічнай тэорыі. Насамрэч на значэнне курса нацыянальнай ці замежнай валюты ўплывае шмат фактараў, якія потым адбіваюцца на выніках таргоў.

Адным з такіх фактараў можа быць эмісія нацыянальных грошай. Калі дзяржава пачынае друкаваць вялікую колькасць грошай, павышаючы прапанову нацыянальнай валюты, курс апошняй пачынае падаць (гэты закон датычыцца любога тавару — чым яго больш, тым ніжэй яго цана).

Другім вельмі ўплывовым фактарам з’яўляецца плацежны баланс знешняга гандлю краіны. Любая дзяржава вырабляе нейкія тавары і, зразумела, прадае іх на ўнутраным і знешнім рынках. У той жа час краіны абавязкова і штосьці закупляюць у замежнікаў. То бок эканоміка трымаецца на балансе экспарту і імпарту.

Чым больш у краіне экспарту (які павышае попыт на нацыянальную валюту, бо замежных пакупнікоў экспартных тавараў прымушаюць разлічвацца мясцовымі грашыма), тым вышэйшы курс нацвалюты. І наадварот — чым больш імпарту (значыць, попыту на замежную валюту), тым ніжэйшы курс айчынных грошай.

Трэці значны фактар — давер да нацыянальнай валюты з боку насельніцтва, бізнесу і гэтак далей. Калі людзі пачынаюць захоўваць свае зберажэнні ў замежнай валюце (павышаючы на яе попыт), курс яе расце, а мясцовыя грошы, адпаведна, таннеюць. Таксама на ваганні курса могуць уплываць заявы палітыкаў ці галіновых чыноўнікаў і шмат іншых прадказальных і не вельмі фактараў (напрыклад, прыродная катастрофа, якая значна падкошвае эканоміку краіны).
 
Віды валютных курсаў

Фіксаваны — афіцыйна ўсталяваныя суадносіны паміж нацыянальнымі валютамі. Курс вызначае рэгулятар валютнага рынку (Цэнтральны банк, Нацыянальны банк і гэтак далей).

Курс, які вагаецца, — свабодна змяняецца пад уплывам попыту і прапановы. Заснаваны на рыначным механізме.

Курс, які плавае, — таксама вагаецца, але тут ужо выкарыстоўваецца механізм валютнага рэгулявання, каб абмежаваць рэзкія ваганні курса нацыянальнай валюты.

У нашай краіне выкарыстоўваецца апошняя форма курса нацыянальнай валюты.
 
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ, "Звязда"


Источник: zviazda.by

Понравилось? Отправь друзьям!


Оставить комментарий
  
Комментариев нет
Смотрите также

Наши сервисы:
Только в этом разделе — самые актуальные и выгодные курсы покупки и продажи доллара, евро и российского рубля, а также — наиболее распространенных цветных валют. Теперь вам не нужно искать обменники на карте или в интернете. Для вашего удобства анимированная карта встроена в наш раздел. Но и это еще не все — в разделе вы легко найдете  кросс - курсы обмена валют, курсы обмена по карточкам, курсы валют от Нацбанка и несколько простейших графиков, чтобы отследить изменения на валютном рынке.
Накопили определенную сумму в белорусских рублях или долларах? Сомневаетесь, в какой банк ее отнести, чтобы получить наилучший процент? Подозреваете, что процентный доход в вашем банке не самый лучший? Тогда наш калькулятор создан для вас. Просто введите вашу сумму, валюту вклада и срок, на который хотите разместить средства, наше приложение само подберет вам лучшие депозиты во всех банках Беларуси. Вам останется только пойти в банк.
Нужен кредит? Не знаете, какой банк выбрать? Кредитный калькулятор поможет в любой ситуации. Вам нужно просто ввести сумму, которую вы хотите взять, назвать срок кредитования и время, за которое вы хотите получить кредит.  Наш калькулятор выберет для вас самую НИЗКУЮ ставку, рассчитает график платежей, перечислит особенности, на которые стоит обратить внимание. И, конечно же, произведет расчет переплаты и полной процентной ставки.  С Кредитным калькулятором от Infobank.by брать кредиты стало выгоднее!
Никто не хочет потерять сбережения на очередной девальвации! Но что делать, когда доходность рублевых депозитов выше, чем долларовых? Ответ прост — держать деньги на вкладе в белорусских рублях, а когда курс доллара начнет расти, перевести вклад в валюту. Когда же это сделать? Чтобы ответить на этот вопрос, мы создали Калькулятор валютных рисков рублевого вклада. Он проводит сравнение доходности по рублевому и валютному вкладу, а также — анализирует динамику вашего дохода в зависимости от изменения курса доллара! 
Когда нас обижают хулиганы, мы пишем заявление в милицию? А что делать, если обидел банк? Как достучаться до его руководства в Минске, если вы живете в небольшом белорусском городке? Ведь банк большой, клиентов у него много и услышать ваш крик о помощи  или вашу жалобу руководитель банка просто не сможет. Выскажите свое мнение в нашем разделе «Отзывы о банках». Подробно опишите, где и когда вы столкнулись с трудностями, поставьте оценку банку (не стесняйтесь!) и ждите реакции. Она обязательно будет! А может быть, вы хотите похвалить банк или его сотрудников, тогда вам снова в наши «Отзывы»!!!
Депозиты приносят существенный доход их владельцам, а также помогают сберечь деньги от посторонних глаз. Но, согласитесь, не всегда есть время, чтобы зайти в банк и снять нужную сумму, если она вдруг понадобится. К тому же, по депозитам, чаще всего, предусмотрено понижение процентного дохода в случае досрочного снятия части средств. Обидно? Конечно! Но к счастью банки предлагают сберегательные карточки, проценты по которым практически не уступают ставке по  депозитам, а деньги доступны 24 часа 7 дней в неделю. Выбрать сберегательную карточку вам поможет наш уникальный сервис.
 
Банки, как и люди, очень по-разному относятся к новым клиентам. Если вы решили оформить депозит или карточку, перевести деньги родным, оплатить коммунальные платежи в незнакомом банке, вам не нужно «покупать кота в мешке». Достаточно заглянуть на страницы проекта «Потребительский опыт», и узнать, чего же стоит ожидать от сотрудников того или иного банка. Наши корреспонденты уже проникли во многие банковские отделения и делятся с вами своими впечатлениями…