Отзывы о банках


InfoBank.by – Все банки Беларуси  >  Тэхніка бяспекі пры выкарыстанні пластыкавых картак

Тэхніка бяспекі пры выкарыстанні пластыкавых картак

Размер шрифта:    Уменьшить шрифт  Восстановить исходный рзмер  Увеличить шрифт 
3888

Вельмі добра памятаю, як атрымліваў першы раз стыпендыю. Адно аддзяленне банка для студэнтаў усіх факультэтаў БДУ. Атрымлівалі, праўда, не ўсе ў адзін дзень, але чэргі ўсё роўна былі даўжэзныя. Свае першыя «разумныя» грошы вельмі хацелася забраць (можа і добра, што яны былі такія пакутлівыя), аднак думка пра тое, што давядзецца праз месяц зноў адстойваць чаргу, стомленым, знясіленым пасля заняткаў, зусім не радавала.

Пашчасціла, што хутка нам зрабілі пластыкавыя карткі. Стала значна прасцей: хочаш — здымай гатоўку праз банкамат (паміж сабою студэнты называюць яго «бабкамётам»), хочаш — расплачвайся карткай. Адбывалася ўсё пяць гадоў таму, калі банкамат трэба было яшчэ пашукаць, а тэрміналы для безнаяўнага разліку былі толькі ў буйных гандлёвых пунктах.

Цяпер жа карткай можна разлічыцца нават у некаторых таксістаў, а ўсе асноўныя плацяжы многія робяць праз інтэрнэт. Безнаяўныя грошы — гэта зручна. Аднак зручнае павінна быць і бяспечным. Сёння Алена Лагуніна, начальнік аддзела арганізацыі працы Разліковага цэнтра пластыкавых картак Беларусбанка, раскажа правілы, выконваючы якія можна камфортна і бяспечна выкарыстоўваць пластыкавую картку ў крамах, рэстаранах, банкаматах, інфакіёсках…
 
Глядзіце ў чэк і не паведамляйце ПІН-код

«Выкарыстоўваючы картку, якая з’яўляецца ключом да вашага рахунку, будзьце ўважлівыя і выконвайце наступныя простыя рэкамендацыі», — кажа спецыяліст.

Перад тым, як увесці ПІН-код або падпісаць чэк, які пацвярджае куплю, абавязкова правярайце суму, а пры здзяйсненні аперацыі за межамі Беларусі — і валюту плацяжу.

Не варта падпісваць чэк, у якім не прастаўлены або не адпавядаюць рэчаіснасці сума, валюта, дата аперацыі, назва гандлёвай арганізацыі.

Не дазваляйце праводзіць вашу картку праз счытвальную прыладу абсталявання некалькі разоў. Калі касір кажа, што аперацыя не прайшла і трэба яшчэ раз набраць ПІН-код, не рабіце гэтага, пакуль не атрымаеце ад касіра чэк з надпісам аб адмове ў правядзенні аперацыі.

Пры правядзенні аперацый у рэстаранах, барах і крамах, аддаючы картку абслуговаму персаналу, не выпускайце яе з поля зроку і ні ў якім разе не паведамляйце ПІН-код.

Для кантролю над выдаткоўваннем грашовых сродкаў карыстайцеся сэрвісам SMS-інфармавання, які дазваляе атрымліваць на мабільны тэлефон паведамленні пры кожнай аперацыі па спісанні грашовых сродкаў.

Калі пры правядзенні куплі вы не захавалі чэк, не турбуйцеся, — аперацыі, зробленыя з выкарыстаннем карткі, фіксуюцца банкам, і інфармацыю можна паглядзець у выпісцы па сваім рахунку.

«У выпадку якіх-небудзь разыходжанняў або падазрэнняў, звязаных з выкарыстаннем карткі, неабходна звярнуцца ў банк, дзе будзе ўважліва разгледжаны кожны канкрэтны выпадак. Таксама пасля любой праведзенай аперацыі трымальнік карткі можа праверыць рэшту на рахунку ў банкамаце, інфакіёску, пункце выдачы наяўных грошай альбо патэлефанаваўшы ў сэрвісную службу банка, а таксама з дапамогай паслуг SMS-банкінг, М-банкінг, інтэрнэт-банкінг», — расказвае Алена Лагуніна.

Сумняваецеся? Забярыце картку і адыдзіце

«Перад правядзеннем аперацыі ў банкамаце ці інфакіёску пажадана агледзець яго пярэднюю частку і ПІН-клавіятуру. У гэтых месцах не павінна знаходзіцца прымацаваных старонніх прадметаў, не павінна быць ніякіх накладак. У выпадку, калі ўзніклі падазрэнні, не ўстаўляйце картку ў карткапрыёмнік і па магчымасці паведаміце пра падазрэнні ў банк», — папярэджвае спецыяліст і дае яшчэ некалькі слушных парад:

Ніколі не ўстаўляйце картку ў карткапрыёмнік банкамата з высілкам. Калі вы адчуваеце, што банкамат альбо інфакіёск працуе не так, як звычайна, націсніце клавішу для адмены і забярыце картку.

Калі пасля аперацыі ваша картка не была вернута, неадкладна заблакіруйце яе, патэлефанаваўшы ў сэрвісную службу, і звярніцеся ў філіял банка, з якім заключаны дагавор рахунка, з заявай аб тым, што адбылося.

Калі вы ўжо ўставілі картку ў карткапрыёмнік, а потым у вас з’явіліся сумненні — не ўводзьце ПІН-код. Націсніце клавішу для адмены аперацыі і забярыце картку.

Звяртайце ўвагу на людзей, якія стаяць за вамі ў чарзе каля банкамата, у выпадку неабходнасці папрасіце іх адысці на адлегласць, з якой яны не змогуць пабачыць ваш ПІН-код. Стойце як мага бліжэй да банкамата, а ПІН-код набірайце лепш сярэднім пальцам рукі, астатнімі прыкрываючы клавіятуру.
 
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ, "Звязда"

Источник: zviazda.by

Понравилось? Отправь друзьям!


Оставить комментарий
  
Комментариев нет
Смотрите также

Наши сервисы:
Только в этом разделе — самые актуальные и выгодные курсы покупки и продажи доллара, евро и российского рубля, а также — наиболее распространенных цветных валют. Теперь вам не нужно искать обменники на карте или в интернете. Для вашего удобства анимированная карта встроена в наш раздел. Но и это еще не все — в разделе вы легко найдете  кросс - курсы обмена валют, курсы обмена по карточкам, курсы валют от Нацбанка и несколько простейших графиков, чтобы отследить изменения на валютном рынке.
Накопили определенную сумму в белорусских рублях или долларах? Сомневаетесь, в какой банк ее отнести, чтобы получить наилучший процент? Подозреваете, что процентный доход в вашем банке не самый лучший? Тогда наш калькулятор создан для вас. Просто введите вашу сумму, валюту вклада и срок, на который хотите разместить средства, наше приложение само подберет вам лучшие депозиты во всех банках Беларуси. Вам останется только пойти в банк.
Нужен кредит? Не знаете, какой банк выбрать? Кредитный калькулятор поможет в любой ситуации. Вам нужно просто ввести сумму, которую вы хотите взять, назвать срок кредитования и время, за которое вы хотите получить кредит.  Наш калькулятор выберет для вас самую НИЗКУЮ ставку, рассчитает график платежей, перечислит особенности, на которые стоит обратить внимание. И, конечно же, произведет расчет переплаты и полной процентной ставки.  С Кредитным калькулятором от Infobank.by брать кредиты стало выгоднее!
Никто не хочет потерять сбережения на очередной девальвации! Но что делать, когда доходность рублевых депозитов выше, чем долларовых? Ответ прост — держать деньги на вкладе в белорусских рублях, а когда курс доллара начнет расти, перевести вклад в валюту. Когда же это сделать? Чтобы ответить на этот вопрос, мы создали Калькулятор валютных рисков рублевого вклада. Он проводит сравнение доходности по рублевому и валютному вкладу, а также — анализирует динамику вашего дохода в зависимости от изменения курса доллара! 
Когда нас обижают хулиганы, мы пишем заявление в милицию? А что делать, если обидел банк? Как достучаться до его руководства в Минске, если вы живете в небольшом белорусском городке? Ведь банк большой, клиентов у него много и услышать ваш крик о помощи  или вашу жалобу руководитель банка просто не сможет. Выскажите свое мнение в нашем разделе «Отзывы о банках». Подробно опишите, где и когда вы столкнулись с трудностями, поставьте оценку банку (не стесняйтесь!) и ждите реакции. Она обязательно будет! А может быть, вы хотите похвалить банк или его сотрудников, тогда вам снова в наши «Отзывы»!!!
Депозиты приносят существенный доход их владельцам, а также помогают сберечь деньги от посторонних глаз. Но, согласитесь, не всегда есть время, чтобы зайти в банк и снять нужную сумму, если она вдруг понадобится. К тому же, по депозитам, чаще всего, предусмотрено понижение процентного дохода в случае досрочного снятия части средств. Обидно? Конечно! Но к счастью банки предлагают сберегательные карточки, проценты по которым практически не уступают ставке по  депозитам, а деньги доступны 24 часа 7 дней в неделю. Выбрать сберегательную карточку вам поможет наш уникальный сервис.
 
Банки, как и люди, очень по-разному относятся к новым клиентам. Если вы решили оформить депозит или карточку, перевести деньги родным, оплатить коммунальные платежи в незнакомом банке, вам не нужно «покупать кота в мешке». Достаточно заглянуть на страницы проекта «Потребительский опыт», и узнать, чего же стоит ожидать от сотрудников того или иного банка. Наши корреспонденты уже проникли во многие банковские отделения и делятся с вами своими впечатлениями…