Отзывы о банках


InfoBank.by – Все банки Беларуси  >  Мiкрапазыкi: альтэрнатыва дэпазiтам, а не кабала?

Мiкрапазыкi: альтэрнатыва дэпазiтам, а не кабала?

Размер шрифта:    Уменьшить шрифт  Восстановить исходный рзмер  Увеличить шрифт 
4235

Тое, што Нацбанк возьме пад кантроль мiкрафiнансавыя арганiзацыi, ужо не навiна. Аднак абмеркаванне гэтай тэмы працягваецца. Карэспандэнт «Звязды» паспрабаваў зразумець, да якiх вынiкаў прывядзе прыняцце адпаведнага ўказа.

Спажыўцу патрэбны выбар
 
1384588379316_1
 
На спецыялiзаванай выставе «Банк. Страхаванне. Лiзiнг» Сяргей Дубкоў, намеснiк старшынi праўлення Нацыянальнага банка, адказваючы на пытаннi «Звязды» адносна будучага рэгулявання мiкрафiнансавых арганiзацый, заявiў, што «ў Беларусi iснуе не так шмат альтэрнатыў для зберажэнняў насельнiцтва: дэпазiты, нерухомасць, пакласцi грошы пад падушку. Таму мы зацiкаўлены ў пашырэннi ўдзельнiкаў фiнансавага рынку i тых iнструментаў, якiя яны прапануюць».

Справа ў тым, што фiнансавыя кааператывы таксама бяруць у людзей грошы (як банкi на дэпазiты) i налiчваюць за карыстанне працэнт. Вядома, што сёння стаўкi па дэпазiтах зашкальваюць i даюць неверагодныя даходы, аднак прадстаўнiк Нацбанка раiць не разглядаць працэнты па дэпазiтах як асноўную крынiцу даходаў: «Калi зберажэннi даюць даход, якi дазваляе з яго жыць, гэта няправiльна. Грошы трэба зарабляць — рукамi, розумам. Вось асноўная крынiца даходу».

У той жа час людзей таксама можна зразумець: чаму б не зарабiць, калi ёсць умовы? Адразу ўзнiкае пытанне, цi будуць астатнiя iнструменты зберажэння настолькi ж выгаднымi? «Калi ёсць манаполiя аднаго iнструмента, ён не можа адлюстроўваць рэальны кошт грошай. Пры iснуючай рэнтабельнасцi хатнiх гаспадарак, прадпрыемстваў тыя стаўкi, якiя ёсць на рынку, яўна завышаныя», — разважае Сяргей Дубкоў.

Ён упэўнены, што попыт на альтэрнатыўныя механiзмы зберажэння ёсць. «Трэба задаволiць яго выразнымi, зразумелымi iнструментамi. А спажывец сам выбера. Мы павiнны прадаставiць альтэрнатыву». I ў мiкрафiнансавых арганiзацый у гэтым кiрунку ёсць вялiкiя перспектывы.

«Развiццё мiкрафiнансавання характэрна не толькi для нашай краiны. Дабрабыт хатнiх гаспадарак расце. Попыт на падобныя паслугi таксама расце. Попыт ёсць, а прапановы адэкватнай няма. Наша задача — стварыць празрыстыя ўмовы. У тым лiку мы будзем рэгуляваць памер працэнтных ставак. Але выбар павiнен быць заўсёды за спажыўцом — гэта яго даходы, яго страты».

Альтэрнатыва банкаўскай сiстэме
 
1384588381743_2

Свой погляд на дзейнасць мiкрафiнансавых арганiзацый выказаў «Звяздзе» Алег Бялячыц, дырэктар спажывецкага кааператыва «Таварыства ўзаемнага крэдытавання «Сталiчны клуб бiзнесу».

Ён сцвярджае, што «ў цэлым крэдытныя кааператывы — альтэрнатыва банкаўскай сiстэме. Яны дазваляюць больш аператыўна i iндывiдуальна працаваць з клiентамi. Для прадпрымальнiкаў гэта вельмi важна, калi грошы патрэбны вельмi хутка для справы. Толькi мала такiх арганiзацый аказваюць паслугi прадпрымальнiкам.

Пакуль няма спрыяльных прававых умоў. Але i ў звычайных людзей тыя ж патрэбы. Працэдура афармлення пазыкi ўсё ж такi нашмат прасцей».

— Аднак бывае, што людзям даводзiцца аплачваць, акрамя працэнтаў за пазыку, яшчэ i страхаванне…

— У некаторых, асаблiвых, выпадках сапраўды ёсць абавязковае страхаванне. Напрыклад, калi клiент пенсiйнага ўзросту. Гэта патрэбна, каб гарантаваць вяртанне грошай. Банкi такое таксама часам робяць.

— Чаму такiя высокiя стаўкi за пазыку?

— У найблiжэйшы час будзе прыняты ўказ, таму ўмовы ва ўсiх стануць аднолькавымi. Мiкрафiнансавыя арганiзацыi павiнны будуць прадастаўляць такiя ж празрыстыя ўмовы, як i банкi. Мы ўвогуле супраць «дзённай» стаўкi, бо мы лiчым яе занадта высокай. Аднак мы разумеем, чаму некаторыя выстаўляюць такiя вялiкiя працэнты на маленькi тэрмiн: у гэты невялiкi тэрмiн працэнт не такi i высокi атрымлiваецца. Самi мы даём на ўзроўнi банкаўскiх ставак.

— Што, на вашу думку, адбудзецца пасля прыняцця ўказа: мiкрафiнансавых арганiзацый стане больш цi наадварот?

— Хутчэй за ўсё, адбудзецца ачышчэнне рынку. Наўрад цi такiх арганiзацый стане больш. Тыя, хто прыйшоў выпадкова, толькi каб зарабiць, — знiкнуць. Дарэчы, хачу адзначыць, што ёсць два тыпы мiкрафiнансавых арганiзацый: камерцыйныя i крэдытныя кааператывы (некамерцыйныя). У апошнiх бяруць грошы ў насельнiцтва i насельнiцтву ж аддаюць. Там працуюць людзi з пэўнай фiласофiяй. Аднак многiя камерцыйныя арганiзацыi пакуль што проста нажываюцца.

— Цi можа ўдзел у мiкрафiнансаваннi стаць альтэрнатывай для дэпазiтаў?

— Тыя, хто працуе даўно на рынку, проста бяруць сродкi ў людзей. Гэтую схему можна лiчыць альтэрнатывай. Аднак трэба плацiць падаходны падатак, у адрозненне ад банкаўскiх дэпазiтаў. Мы не ў аднолькавых з банкамi ўмовах працуем. Гэтыя падаткi кладуцца на нашы плечы. Больш высокiя працэнты могуць быць яшчэ i з-за гэтага. Пасля ўказа стаўкi могуць знiзiцца. Але адносна камерцыйных арганiзацый нiхто дакладна сказаць не можа.


Уладзiслаў КУЛЕЦКI, "Звязда"

Источник: zviazda.by

Понравилось? Отправь друзьям!


Оставить комментарий
  
Комментариев нет
Смотрите также

Наши сервисы:
Только в этом разделе — самые актуальные и выгодные курсы покупки и продажи доллара, евро и российского рубля, а также — наиболее распространенных цветных валют. Теперь вам не нужно искать обменники на карте или в интернете. Для вашего удобства анимированная карта встроена в наш раздел. Но и это еще не все — в разделе вы легко найдете  кросс - курсы обмена валют, курсы обмена по карточкам, курсы валют от Нацбанка и несколько простейших графиков, чтобы отследить изменения на валютном рынке.
Накопили определенную сумму в белорусских рублях или долларах? Сомневаетесь, в какой банк ее отнести, чтобы получить наилучший процент? Подозреваете, что процентный доход в вашем банке не самый лучший? Тогда наш калькулятор создан для вас. Просто введите вашу сумму, валюту вклада и срок, на который хотите разместить средства, наше приложение само подберет вам лучшие депозиты во всех банках Беларуси. Вам останется только пойти в банк.
Нужен кредит? Не знаете, какой банк выбрать? Кредитный калькулятор поможет в любой ситуации. Вам нужно просто ввести сумму, которую вы хотите взять, назвать срок кредитования и время, за которое вы хотите получить кредит.  Наш калькулятор выберет для вас самую НИЗКУЮ ставку, рассчитает график платежей, перечислит особенности, на которые стоит обратить внимание. И, конечно же, произведет расчет переплаты и полной процентной ставки.  С Кредитным калькулятором от Infobank.by брать кредиты стало выгоднее!
Никто не хочет потерять сбережения на очередной девальвации! Но что делать, когда доходность рублевых депозитов выше, чем долларовых? Ответ прост — держать деньги на вкладе в белорусских рублях, а когда курс доллара начнет расти, перевести вклад в валюту. Когда же это сделать? Чтобы ответить на этот вопрос, мы создали Калькулятор валютных рисков рублевого вклада. Он проводит сравнение доходности по рублевому и валютному вкладу, а также — анализирует динамику вашего дохода в зависимости от изменения курса доллара! 
Когда нас обижают хулиганы, мы пишем заявление в милицию? А что делать, если обидел банк? Как достучаться до его руководства в Минске, если вы живете в небольшом белорусском городке? Ведь банк большой, клиентов у него много и услышать ваш крик о помощи  или вашу жалобу руководитель банка просто не сможет. Выскажите свое мнение в нашем разделе «Отзывы о банках». Подробно опишите, где и когда вы столкнулись с трудностями, поставьте оценку банку (не стесняйтесь!) и ждите реакции. Она обязательно будет! А может быть, вы хотите похвалить банк или его сотрудников, тогда вам снова в наши «Отзывы»!!!
Депозиты приносят существенный доход их владельцам, а также помогают сберечь деньги от посторонних глаз. Но, согласитесь, не всегда есть время, чтобы зайти в банк и снять нужную сумму, если она вдруг понадобится. К тому же, по депозитам, чаще всего, предусмотрено понижение процентного дохода в случае досрочного снятия части средств. Обидно? Конечно! Но к счастью банки предлагают сберегательные карточки, проценты по которым практически не уступают ставке по  депозитам, а деньги доступны 24 часа 7 дней в неделю. Выбрать сберегательную карточку вам поможет наш уникальный сервис.
 
Банки, как и люди, очень по-разному относятся к новым клиентам. Если вы решили оформить депозит или карточку, перевести деньги родным, оплатить коммунальные платежи в незнакомом банке, вам не нужно «покупать кота в мешке». Достаточно заглянуть на страницы проекта «Потребительский опыт», и узнать, чего же стоит ожидать от сотрудников того или иного банка. Наши корреспонденты уже проникли во многие банковские отделения и делятся с вами своими впечатлениями…