Отзывы о банках


InfoBank.by – Все банки Беларуси  >  Мік­ра­фі­нан­са­ван­не: ка­рысць або не­бяс­пе­ка?

Мік­ра­фі­нан­са­ван­не: ка­рысць або не­бяс­пе­ка?

Размер шрифта:    Уменьшить шрифт  Восстановить исходный рзмер  Увеличить шрифт 
1701

Па­тра­бу­ец­ца рэ­гу­ля­ван­не, але не праз за­ба­ро­ну дзей­нас­ці

Тэ­ма мік­ра­фі­нан­са­ван­ня ста­ла вель­мі мод­най і па­пу­ляр­най у на­шай кра­і­не. Сён­ня ёсць шмат на­ра­кан­няў як на ра­бо­ту крэ­дыт­ных ка­а­пе­ра­ты­ваў, так і ка­мер­цый­ных мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый. А як жа? На­ві­ны пры­хо­дзяць са­мыя су­пя­рэч­лі­выя. То ў Грод­на двое хлоп­цаў ар­га­ні­за­ва­лі та­ва­рыст­ва з аб­ме­жа­ва­най ад­каз­нас­цю па вы­да­чы па­зык пад пра­цэн­ты і ста­лі «вы­бі­ваць» гро­шы праз па­гро­зы. Ад­ной­чы на­ват вы­вез­лі ча­ла­ве­ка на мо­гіл­кі і пры­му­сі­лі ка­паць са­бе ма­гі­лу. То ад­ра­зу два крэ­дыт­ныя ка­а­пе­ра­ты­вы фак­тыч­на банк­ро­цяц­ца і не вы­плач­ва­юць гро­шай уклад­чы­кам. Кі­раў­ніц­тва пры гэ­тым уво­гу­ле па­да­зра­юць у мах­ляр­стве.

Усе гро­шы — біз­не­су?

Ме­на­ві­та на та­кім фо­не ства­ра­ец­ца пра­ва­вая ас­но­ва для дзей­нас­ці мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый у Бе­ла­ру­сі. Пас­ля ўзгад­нен­ня ў Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та пра­ект нар­ма­тыў­на­га да­ку­мен­та па пы­тан­нях пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня пра­да­стаў­лен­ня па­зык і дзей­нас­ці мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый атры­маў не­каль­кі змя­нен­няў. На­пры­кан­цы мі­ну­ла­га ме­ся­ца на­ва­цыі да­ку­мен­та пе­ра­лі­чыў на­мес­нік стар­шы­ні праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка Сяр­гей Дуб­коў. Са­мае важ­нае — пе­ра­ары­ен­та­цыя мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый на пра­да­стаў­лен­не па­зык суб’­ек­там ма­ло­га і ся­рэд­ня­га прад­пры­маль­ніц­тва, фі­зіч­ным асо­бам, якія з’яў­ля­юц­ца ўлас­ні­ка­мі ма­ё­мас­ці, за­сна­валь­ні­ка­мі (удзель­ні­ка­мі), чле­на­мі ка­мер­цый­ных ар­га­ні­за­цый, а так­са­ма па­зык фі­зіч­ным асо­бам, якія ажыц­цяў­ля­юць ра­мес­ніц­кую дзей­насць, дзей­насць у сфе­ры ар­га­э­ка­ту­рыз­му, вя­дзен­не аса­біс­тай пад­соб­най гас­па­дар­кі.
 

Ця­пер МФА ў асноў­ным пра­да­стаў­ля­юць па­зы­кі на спа­жы­вец­кія мэ­ты. А пад мік­ра­па­зы­кай бу­дзе ра­зу­мец­ца па­зы­ка ў па­ме­ры да 15 ты­сяч ба­за­вых ве­лі­чынь, а не 1,5 ты­ся­чы. Акра­мя та­го, мік­ра­фі­нан­са­вую дзей­насць змо­гуць ажыц­цяў­ляць толь­кі спа­жы­вец­кія ка­а­пе­ра­ты­вы, та­ва­рыст­вы ўза­ем­на­га фі­нан­са­ван­ня, ка­а­пе­ра­ты­вы дру­го­га ўзроў­ню, фон­ды, а так­са­ма ка­мер­цый­ныя ар­га­ні­за­цыі, якія з’яў­ля­юц­ца лам­бар­да­мі. Спа­жы­вец­кія ка­а­пе­ра­ты­вы не змо­гуць пра­да­стаў­ляць па­зы­кі сва­ім чле­нам на спа­жы­вец­кія мэ­ты.

Чым ад­роз­ні­ва­юц­ца крэ­дыт­ныя ка­а­пе­ра­ты­вы?

На мі­ну­лым тыд­ні мік­ра­фі­нан­са­выя ар­га­ні­за­цыі «за­ва­ру­шы­лі­ся» і па­ча­лі аб­мяр­коў­ваць сі­ту­а­цыю. «Пры ўсіх су­пя­рэч­нас­цях па­слу­га­мі МФА ў кра­і­не ка­рыс­та­юц­ца ты­ся­чы лю­дзей. Ад­на з га­лоў­ных пры­чын, ча­му яны па гро­шы ідуць да іх, а не ў банк, — пра­ста­та і зруч­насць», — сцвяр­джае Але­на Ка­ля­да, стар­шы­ня праў­лен­ня Рэс­пуб­лі­кан­скай аса­цы­я­цыі мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый. Па яе сло­вах, га­лоў­нае ад­роз­нен­не ка­а­пе­ра­ты­ваў ад ка­мер­цый­ных ар­га­ні­за­цый — на­цы­я­наль­ны ха­рак­тар: «Тут звы­чай­на ня­ма за­меж­ных гро­шай. Ка­лі мы ўспом­нім пра гіс­то­рыю поль­скіх ка­а­пе­ра­ты­ваў, то ў 1990-я га­ды, ка­лі быў вя­лі­кі ад­ток ка­пі­та­лу з кра­і­ны, ме­на­ві­та ашчад­ныя ка­сы ста­лі той ас­но­вай, дзя­ку­ю­чы якой па­ля­кі не згу­бі­лі свае збе­ра­жэн­ні. І сён­ня вель­мі га­на­рац­ца гэ­тым. А чым ад­роз­ні­ва­ец­ца поль­ская сіс­тэ­ма крэ­дыт­ных ка­а­пе­ра­ты­ваў ад бе­ла­рус­кай? На мо­мант за­ра­джэн­ня гэ­тай з’я­вы ў на­шых су­се­дзяў бы­ло пры­ня­та вы­раз­нае за­ка­на­даў­ства. Та­му для па­ля­каў гэ­та вель­мі на­дзей­ны фі­нан­са­вы ін­стру­мент».

Шчы­ра ка­жу­чы, па­слу­гі ка­а­пе­ра­ты­ваў на­са­мрэч ка­рыс­та­юц­ца па­пу­ляр­нас­цю. Аб гэ­тым га­во­раць ліч­бы, якія пры­во­дзіць Але­на Ка­ля­да: «У ка­а­пе­ра­ты­вах, якія ўва­хо­дзяць у аса­цы­я­цыю, на 1 мая пры­ня­та 2 млрд руб­лёў. Вы­да­дзе­на — 4 млрд. Та­кая вя­лі­кая роз­ні­ца таму, што за 10 га­доў пра­цы «Ста­ліч­ны клуб уза­е­ма­да­па­мо­гі» за­ра­біў пэў­ны пры­бы­так. І сён­ня мы ма­ем маг­чы­масць вы­да­ваць па­зы­кі пен­сі­я­не­рам не пад 10% у ме­сяц, як усім, а пад 1%. Ка­а­пе­ра­тыў з па­чат­ку го­да вы­даў ка­ля 3 млрд руб­лёў. За 2013 год — 6,6 млрд. Біз­не­су гро­шы вы­дае асоб­ны ка­а­пе­ра­тыў — «Ста­ліч­ны клуб біз­не­су».

Што ду­ма­юць за­ём­шчы­кі і ўклад­чы­кі?

Адзін з пад­ма­ну­тых уклад­чы­каў Сяр­гей Рад­ке­віч па­ве­да­міў гіс­то­рыю свай­го зна­ём­ства з мік­ра­фі­нан­са­вы­мі струк­ту­ра­мі. «Пер­шы раз су­стрэў­ся з гэ­тым ка­а­пе­ра­ты­вам на вы­ста­ве. Га­вар­кі ма­ла­ды ча­ла­век па­кі­нуў пры­ем­нае ўра­жан­не. Пас­ля я сха­дзіў у офіс, па­гля­дзеў да­га­вор. Ад­нак у ім бы­лі гра­ма­тыч­ныя па­мыл­кі, што шмат аб чым га­во­рыць. Та­ды я рэ­ці­ра­ваў­ся. Прый­шоў у ін­шы ка­а­пе­ра­тыў. Усё бы­ло спа­кой­на і без па­фа­су. Уз­нік да­вер — і я асме­ліў­ся на раз­мя­шчэн­не ўкла­ду. І за­стаў­ся за­да­во­ле­ны. Праз тры ме­ся­цы атры­маў пры­бы­так і па­кі­нуў гро­шы на яшчэ адзін тэр­мін.

У на­ступ­ны раз у мя­не гро­шы ўжо не пры­ня­лі, бо «не бы­ло маг­чы­мас­ці і не­аб­ход­нас­ці». А гэ­та га­во­рыць аб ад­каз­ным стаў­лен­ні да сва­іх аба­вя­за­цель­стваў. І вось та­ды я зра­біў па­мыл­ку — зноў пай­шоў у той «дзіў­ны» ка­а­пе­ра­тыў. Гро­шы мне да­гэ­туль не вяр­ну­лі. На сквап­нас­ці ча­ла­ве­ка вель­мі ўме­ла гу­ля­юць. Лі­чу, што ві­на­ва­ты ва ўсім толь­кі я сам. Нель­га ўсё зваль­ваць у ад­ну ку­чу, ка­заць, што ўсе яны там ліх­вя­ры, мах­ля­ры. Усё за­ле­жыць ад лю­дзей. Мож­на лю­бую доб­рую ідэю да­вес­ці да аб­сур­ду, але гэ­та не пад­ста­ва яе за­ба­ра­няць. Коль­кі ў нас пад­ма­ну­тых доль­шчы­каў у до­ле­вым бу­даў­ніц­тве — да­вай­це та­ды пе­ра­ста­нем бу­да­ваць жыл­лё. А коль­кі пра­да­ец­ца ня­све­жых пра­дук­таў — да­вай­це ўсе кра­мы па­за­кры­ва­ем».

Цяж­ка не па­га­дзіц­ца, што прос­та за­крыць усіх — не вый­сце. Але­на Ка­ля­да не ра­зу­мее, ча­му спа­жыў­ца па­слуг хо­чуць па­зба­віць пра­ва вы­ба­ру? «Сён­ня ў пен­сі­я­не­ра, ін­ва­лі­да, прос­та­га ра­бо­ча­га ёсць ха­ця б ней­кая аль­тэр­на­ты­ва. Ка­лі ча­ла­ве­ку па­трэб­на 200-300 ты­сяч руб­лёў да зар­пла­ты ці пен­сіі, ён не пой­дзе ў банк, тым больш, што там та­кія ма­лень­кія су­мы не вы­да­юць».

Анд­рэй Мар­чан­ка, за­ём­шчык, пен­сі­я­нер па ін­ва­лід­нас­ці, па­цвяр­джае гэ­ты тэ­зіс: «Я не­ад­на­ра­зо­ва звяр­таў­ся ў бан­кі, але там мне ні­хто не ха­цеў да­па­ма­гаць. А ў ка­а­пе­ра­ты­ве мне да­па­маг­лі з гра­шы­ма не толь­кі на ле­кі, але і на адзен­не».

Не мо­жа быць, каб ва ўсіх бы­ло, а ў нас не

Алег Бя­ля­чыц, ды­рэк­тар СК «Та­ва­рыст­ва ўза­ем­на­га крэ­ды­та­ван­ня «Ста­ліч­ны клуб біз­не­су» пры­трым­лі­ва­ец­ца та­кой дум­кі: «Ка­лі пра­вес­ці па­ра­лель па­між фі­нан­са­вым рын­кам і ганд­лем, то сі­ту­а­цыю мож­на ўя­віць так: пра­па­ну­юць за­крыць у кра­і­не ўсе ма­лень­кія крам­кі і па­кі­нуць толь­кі су­пер- і гі­пер­мар­ке­ты, бо там та­вар тан­ней­шы, а гэ­тым крам­кам пра­па­ну­ец­ца за­няц­ца ап­то­вы­мі па­стаў­ка­мі для прад­пры­ем­стваў, бо прад­пры­ем­ствы па­він­ны раз­ві­вац­ца».
 

Олег Белячиц

Да­рэ­чы, ён лі­чыць, што пра­цэнт­ныя стаў­кі ў па­ме­ры 2-4% і на­ват 1% у дзень — не нар­маль­на. «Але, па-пер­шае, іс­ну­юць ар­га­ні­за­цыі, якія пра­па­ну­юць пры­маль­ныя стаў­кі; па-дру­гое, з раз­віц­цём рын­ку, у вы­ні­ку кан­ку­рэн­цыі ўсе бу­дуць вы­му­ша­ны зні­зіць стаў­кі. Больш за тое, як пра­па­ноў­ва­ла­ся пра­ек­там ука­за Прэ­зі­дэн­та, бу­дуць пра­да­стаў­ле­ны паў­на­моц­твы Нац­бан­ку для та­го, каб урэ­гу­ля­ваць усе пы­тан­ні — аб­ме­жа­ваць стаў­кі, за­па­тра­ба­ваць эле­мен­тар­ную спра­ва­здач­насць, каб пра­ду­хі­ліць ства­рэн­не фі­нан­са­вых пі­ра­мід і гэ­так да­лей».

На дум­ку Але­га Бя­ля­чы­ца, у вы­пад­ку пры­няц­ця ўка­за ў апош­няй рэ­дак­цыі нас ча­кае сы­ход мік­ра­фі­нан­са­ван­ня ў цень, рост пра­цэнт­ных ста­вак на чор­ным рын­ку і да та­го па­доб­нае. «Па­коль­кі не мо­жа та­ко­га быць, што ва ўсім све­це і ў на­шых су­се­дзяў іс­нуе крэ­дыт­ная ка­а­пе­ра­цыя і мік­ра­фі­нан­са­ван­не, а ў нас ня­ма, — га­во­рыць ён, — то ра­на ці поз­на прый­дзец­ца фі­нан­са­вы ры­нак ад­крыць і яго тут жа за­хо­пяць тыя, хто гэ­тым зай­маў­ся шмат га­доў, — у пер­шую чар­гу ра­сі­я­не, у мен­шай сту­пе­ні ўкра­ін­цы і лі­тоў­цы. І ўвесь пры­бы­так, атры­ма­ны на гэ­тым рын­ку ў Бе­ла­ру­сі, бу­дзе іс­ці за мя­жу, а мы бу­дзем ля­ман­та­ваць, што ў нас не ха­пае гро­шай».

З раз­віц­цём мік­ра­фі­нан­са­ван­ня прад­пры­маль­ні­каў так­са­ма не ўсё так прос­та. «Па-пер­шае, для іх крэ­ды­та­ван­ня не­аб­ход­ны тан­ныя гро­шы. Яны ёсць у дзяр­жа­вы і бан­каў. У апош­ніх гэ­та звя­за­на з тым, што яны ажыц­цяў­ля­юць раз­лі­ко­вае аб­слу­гоў­ван­не (зна­чыць, у іх зна­хо­дзяц­ца гро­шы, за якія не трэ­ба пла­ціць). Акра­мя та­го, бан­кі мо­гуць браць гро­шы ў Нац­бан­ка. Па-дру­гое, фі­нан­са­ван­не прад­пры­маль­ні­каў мае на­шмат больш вы­со­кія ры­зы­кі, чым пры пра­цы з фі­за­со­ба­мі. Та­му тыя, хто пра­ца­ваў з гра­ма­дзя­на­мі, не бу­дзе пра­ца­ваць з прад­пры­маль­ні­ка­мі.

А па-трэ­цяе, для фі­нан­са­ван­ня прад­пры­маль­ні­каў не­аб­ход­ны буй­ныя су­мы гро­шай. Да­вай­це пад­лі­чым: пра­па­ноў­ва­ла­ся ўвес­ці мі­ні­маль­ны ста­тут­ны фонд у па­ме­ры 100 ты­сяч до­ла­раў (ка­ля 1 міль­яр­да руб­лёў). Ся­рэд­няя су­ма па­зы­кі прад­пры­маль­ні­кам скла­дае 100 млн руб­лёў. Атрым­лі­ва­ец­ца, што мож­на вы­даць толь­кі 10 па­зык. 3-4 не­пла­цель­шчы­кі — і ар­га­ні­за­цыя ака­жац­ца на мя­жы банк­руц­тва. Як па­каз­вае бе­ла­рус­кі і за­меж­ны во­пыт, ме­на­ві­та на ба­зе ар­га­ні­за­цый, якія фі­нан­су­юць фі­за­соб, з ча­сам з’яў­ля­юц­ца струк­ту­ры, якія пра­цу­юць з прад­пры­маль­ні­ка­мі», — упэў­не­ны Алег Бя­ля­чыц.

Ула­дзі­слаў Кулецкi, "Звязда"


Источник: www.zviazda.by

Понравилось? Отправь друзьям!


Оставить комментарий
  
Комментариев нет
Смотрите также

Наши сервисы:
Только в этом разделе — самые актуальные и выгодные курсы покупки и продажи доллара, евро и российского рубля, а также — наиболее распространенных цветных валют. Теперь вам не нужно искать обменники на карте или в интернете. Для вашего удобства анимированная карта встроена в наш раздел. Но и это еще не все — в разделе вы легко найдете  кросс - курсы обмена валют, курсы обмена по карточкам, курсы валют от Нацбанка и несколько простейших графиков, чтобы отследить изменения на валютном рынке.
Накопили определенную сумму в белорусских рублях или долларах? Сомневаетесь, в какой банк ее отнести, чтобы получить наилучший процент? Подозреваете, что процентный доход в вашем банке не самый лучший? Тогда наш калькулятор создан для вас. Просто введите вашу сумму, валюту вклада и срок, на который хотите разместить средства, наше приложение само подберет вам лучшие депозиты во всех банках Беларуси. Вам останется только пойти в банк.
Нужен кредит? Не знаете, какой банк выбрать? Кредитный калькулятор поможет в любой ситуации. Вам нужно просто ввести сумму, которую вы хотите взять, назвать срок кредитования и время, за которое вы хотите получить кредит.  Наш калькулятор выберет для вас самую НИЗКУЮ ставку, рассчитает график платежей, перечислит особенности, на которые стоит обратить внимание. И, конечно же, произведет расчет переплаты и полной процентной ставки.  С Кредитным калькулятором от Infobank.by брать кредиты стало выгоднее!
Никто не хочет потерять сбережения на очередной девальвации! Но что делать, когда доходность рублевых депозитов выше, чем долларовых? Ответ прост — держать деньги на вкладе в белорусских рублях, а когда курс доллара начнет расти, перевести вклад в валюту. Когда же это сделать? Чтобы ответить на этот вопрос, мы создали Калькулятор валютных рисков рублевого вклада. Он проводит сравнение доходности по рублевому и валютному вкладу, а также — анализирует динамику вашего дохода в зависимости от изменения курса доллара! 
Когда нас обижают хулиганы, мы пишем заявление в милицию? А что делать, если обидел банк? Как достучаться до его руководства в Минске, если вы живете в небольшом белорусском городке? Ведь банк большой, клиентов у него много и услышать ваш крик о помощи  или вашу жалобу руководитель банка просто не сможет. Выскажите свое мнение в нашем разделе «Отзывы о банках». Подробно опишите, где и когда вы столкнулись с трудностями, поставьте оценку банку (не стесняйтесь!) и ждите реакции. Она обязательно будет! А может быть, вы хотите похвалить банк или его сотрудников, тогда вам снова в наши «Отзывы»!!!
Депозиты приносят существенный доход их владельцам, а также помогают сберечь деньги от посторонних глаз. Но, согласитесь, не всегда есть время, чтобы зайти в банк и снять нужную сумму, если она вдруг понадобится. К тому же, по депозитам, чаще всего, предусмотрено понижение процентного дохода в случае досрочного снятия части средств. Обидно? Конечно! Но к счастью банки предлагают сберегательные карточки, проценты по которым практически не уступают ставке по  депозитам, а деньги доступны 24 часа 7 дней в неделю. Выбрать сберегательную карточку вам поможет наш уникальный сервис.
 
Банки, как и люди, очень по-разному относятся к новым клиентам. Если вы решили оформить депозит или карточку, перевести деньги родным, оплатить коммунальные платежи в незнакомом банке, вам не нужно «покупать кота в мешке». Достаточно заглянуть на страницы проекта «Потребительский опыт», и узнать, чего же стоит ожидать от сотрудников того или иного банка. Наши корреспонденты уже проникли во многие банковские отделения и делятся с вами своими впечатлениями…